Летнік Місіі накіраваўся ў Нацыянальны мастацкі музей на выставу “Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі”. У аснове экспазіцыі – ілюстрацыі да кніг для розных узростаў, створаныя майстрамі беларускага кніжнага мастацтва XX–XXI стагоддзяў. Дэманструюцца творы ад чорна-белых выяў першай чвэрці мінулага стагоддзя да яркіх каляровых карцінак пачатку бягучага стагоддзя. На выставе прадстаўлен 141 твор 29 аўтараў – прызнаных і шырока вядомых у свеце мастакоў беларускай кніжнай ілюстрацыі.
Дзеткі не толькі паглядзелі экспазіцыю, а таксама згулялі ў займальны квэст. Яны адказалі на цікавыя пытанні, якія дапамагалі ўважліва прыглядацца да твораў, канцэнтраваць увагу на дэталях, чытаць этыкетаж, разважаць.
Музейны візіт у форме гульні пакінуў станоўчыя эмоцыі і добрыя ўражанні.
Усе фотаздымкі нашага наведвання выставы “Чорна-белае кіно і каляровыя мульцікі” глядзіце ў альбоме “Мастацкі музей”.