Дарагія супрацоўнікі, мамы і таты, валанцёры нашага Цэнтра!
Я шчыра ўдзячная ўсім за згуртаванасць, клопат, энтузіязм і адданасць нашым Велікодным ініцыятывам. Упрыгожванне вербаў і пернікаў, удзел у кірмашах, арганізацыя спаткання для вазочнікаў — гэта дзесяткі гадзін вашага часу. Ваша неабыякавасць натхняе і дае ўпэўненасць, што наш Сацыяльны Цэнтр гэта перш за ўсё людзі. Гэта моцная супольнасць неабыякавых людзей.
Дзякуй вялікі кожнаму і кожнай! Усіх вас атуляю сваёй малітвай.
Хрыстос Уваскрос!
с. Часлава Навіцкая USJK