Магістранты з БДУ наведалі Цэнтр з адукацыйным візітам

Магістранты з БДУ наведалі Цэнтр з адукацыйным візітам

На іншых мовах: ru pl en
Магістранты з БДУ наведалі Цэнтр з адукацыйным візітам

Група студэнтаў з гістарычнага факультэта разам са сваім навуковым кіраўніком пазнаёміліся з дзейнасцю Сацыяльнага Цэнтра.

Кіраўніца групы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу Аліна Верамейчык, распавяла, што студэнты праходзяць цяпер курс па найноўшай гісторыі рэлігій. У рамах гэтага курса магістранты знаёмяцца з адукацыйнымі рэлігійнымі ўстановамі ў Мінску.

Магістранты падзяліліся з самаранінам, што “мы ніколі не былі ў падобных установах, было вельмі цікава пазнаёміцца як гэта працуе, як гэта выглядае”. “Сярод нас не так шмат каталікоў, таму ўвогуле гэта знаёмства вельмі цікавае. У праваслаўных ёсць штосьці падобнае, але Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр усё-такі іншы па фармату. У вас ёсць дарослыя і маленькія дзеткі, – распавялі студэнты, – “у вас тут утульна, па-хатняму, можна сказаць”.