Зіма ў гэтым годзе пачалася рана, таму так натуральна, што на малюнках нашых маленькіх мастакоў з гуртка ” Малюем з радасцю” адразу пачалі з’ яўляецца завеі, снегапады, розныя снежныя дзівосы, нават заззяла Паўночнае ззянне…!
Калі надышлі дні чакання святога Мікалая, то атрымаліся жывапісныя боцікі! Бо хто ж не хоча атрымаць падаруначак! Зіма ўнесла ў нашую мастацкую творчасць шмат белага колеру, новае адчуванне прыгажосці і асаблівы настрой чакання Свята Божага Нараджэння!
Запрашаем палюбавацца нашымі творамі!