Малюем Вербную нядзелю

Малюем Вербную нядзелю

На іншых мовах: ru pl en
Малюем Вербную нядзелю

У мастацкай майстэрні і бібліятэцы Місіі адбыліся тэматычныя заняткі, прысвечаныя Вербнай нядзелі. Дзеткі разважалі пра хрысціянскае вясновае свята ўваходу Езуса ў Ерусалім. Вербная нядзеля – адна з найважнейшых і найбольш любімых урачыстасцей. Яна атаясамляецца з духоўным адраджэннем, а таксама з пальмамі (вербамі) – сімвалам ўваскрасення і неўміручасці чалавечай душы. Дзеткі слухалі літаратурныя творы пра Вербніцу, разважалі і малявалі. Прадстаўляем вынікі творчай дзейнасці нашых выхаванцаў.

Фота ў альбоме