Надзя Бука – мастачка, пісьменніца, дызайнер, ілюстратар і педагог – завітала да дзетак у летнік “Вакацыі з Богам”, каб правесці майстар-клас па маляванні анёла. Гэта аказалася не так проста! Як выглядае анёл? Якія мае крылы? Якога ён колеру? Дзеткі пачыналі з таго, што “я маляваць анёла не ўмею”, а завяршылі тым, што ў кожнага з’явіўся партрэт уласнага прыгожага анёла! Надзя дапамагае дзеткам маляваць і адначасова вучыць дабрыні, а таксама верыць у цуды і ствараць свае ўласныя чароўныя сусветы.
Усе фотаздымкі з майстар-класа глядзіце ў альбоме.
Надзя Бука з’яўляецца стваральніцай сваёй асабістай міфалогіі, увасобленай у казачных персанажах, якія жывуць у кнігах і карцінах. Гэта ў першую чаргу Пігласы, Бубласы і Мігласы. Пігласы – істоты з адным вялікім блакітным вокам, з крыламі і вельмі добрыя. У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў студзені адбылася творчая сустрэча з Надзяй Букай, калі дзеткі разам з пісьменніцай чыталі яе кнігі.