Увесь свет так прагне супакою і еднасці!
У 1917 г. падчас аб’яўленняў у Фаціме Маці Божая асаблівым чынам заклікала да малітвы на ружанцы ў інтэнцыі міру. Яна таксама падкрэсліла, што вялікую моц мае шчырая малітва дзяцей.
Адказам на запрашэнне Маці Божай з’яўляецца сусветная ініцыятыва “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якая першы раз адбылася ў 2005 годзе ў Венесуэле. Арганізатарам акцыі з’яўляецца Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Галоўная мэта гэтай малітоўнай кампаніі – паказаць, што даверлівая малітва дзяцей можа, як страла, ляцець проста да Cэрца Бога і такім чынам змяняць свет.
Дзеці з беларускіх дыяцэзій ужо пяты раз далучаюцца да гэтай ініцыятывы. Сёлетняя юбілейная малітва злучыць дзяцей прысутных ў розных марыйных санктуарыях нашай краіны.
У Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі месцам правядзення набажэнства стане санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіна. Малітва “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” распачнецца а 18 гадзіне ў пятніцу 18 кастрычніка. Запрашаем далучыцца да гэтай ініцыятывы дзяцей з усіх парафій нашай дыяцэзіі.
Каб прыняць удзел у сустрэчы ў Жодзіна, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму. Рэгістрацыя ўдзельнікаў працягваецца да 11 кастрычніка.
Арганізатары малітоўнай сустрэчы ў Беларусі рэалізуюць ініцыятыву дзякуючы ахвяраванням неабыякавых людзей. Каб дапамагчы ў падрыхтоўцы акцыі, можна скласці дабравольнае ахвяраванне на рахунак:
РО «Благотворительная Миссия Доброго Самарянина под
покровительством Святой Урсулы Ледуховской»
Юридический адрес: 220030,
г. Минск, ул. Революционная, д. 1а, к. 7
УНП 102366022, ОКПО 380087195000
р/счет BY63UNBS30151611900000001933
ЗАО «БСБ Банк», БИК UNBSBY2X,
пл. Свободы, 4, 220030, г. Минск
Увага. Абавязкова пазначайце ў пераводзе, што гэта
ДАБРААХВОТНАЕ АХВЯРАВАННЕ НА АКЦЫЮ “МІЛЬЁН ДЗЯЦЕЙ МОЛІЦЦА НА РУЖАНЦЫ”