Дарагія дзеці!
Запрашаем вас далучыцца да вялікай сусветнай малітоўнай ініцыятывы «Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы», якая адбудзецца 7 кастрычніка 2026 года.
Святы Падрэ Піо аднойчы сказаў: «Калі мільён дзяцей памоліцца на Ружанцы, свет зменіцца». Сёння наш свет як ніколі патрэбуе міру, згоды і суцяшэння.
План сёлетняга мерапрыемства:
Час:
7 кастрычніка 2026 года, 17:30
Месца:
Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19
Рэгістрацыя парафіяльных груп па тэлефоне:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 – Рэцэпцыя
Вазьміце з сабой свае ружанцы і прыводзьце сяброў! Давайце разам аб’яднаем нашы галасы ў малітве!