3 лістапада ў мінскім архікафедральным касцёле адбылася сустрэча міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Юнакі з розных парафій сабраліся разам, каб паглыбіць сваю веру і падзяліцца радасцю служэння. Праграма мерапрыемства была насычанай: хлопцы прынялі ўдзел у тэматычнай катэхезе, перажылі супольную святую Імшу, якую цэлебраваў біскуп Юрый Касабуцкі, а таксама сустрэліся за смачным пачастункам і цёплымі размовамі.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 70 міністрантаў. Сярод іх былі і выхаванцы Місіі Добрага Самараніна, якія прадставілі нашу супольнасць.