Міністранты Місіі занялі першае месца ў турніры ў Жодзіна

Міністранты Місіі занялі першае месца ў турніры ў Жодзіна

На іншых мовах: ru
Міністранты Місіі занялі першае месца ў турніры ў Жодзіна

17 мая ў Жодзіна адбыўся марыянскі турнір міністрантаў, у якім прынялі ўдзел таксама выхаванцы Місіі. Каманды з Баранавічаў, Барысава, Воршы, Жодзіна, Маладзечна і Мінска,  спаборнічалі паміж сабой у трох дысцыплінах: настольны футбол, дартс і эстафета.

Каманда “Калабкі”, якая прадстаўляла Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, заняла 1 месца ў настольным футболе і дартсах. Па суме ўсіх дысцыплін – агульнае 1 месца з 7 каманд.

Ад усяго сэрца віншуем “Калабкоў” з перамогай!