Місія адзначыла 10-годдзе

Місія адзначыла 10-годдзе

Місія адзначыла 10-годдзе

У нядзелю, 28-га лютага, у Сацыяльны Цэнтр завіталі біскупы Казімір Велікаселец і Юрый Касабуцкі. Таксама з нагоды юбілею існавання арганізацыі якая забяспечвае дзейнасць Цэнтра было шмат гасцей і сяброў Місіі.

Іерархі пажадалі місіянерам далейшых плёнаў і поспехаў у працы. Біскуп Юрый звярнуўся да прысутных з гаміліяй.

Напрыканцы св. Імшы біскуп Казімір асвяціў новы алтарны абраз Езуса міласэрнага. Выяву выканаў мастак Уладзімір Ракіцкі.

Пасля Літургіі сястра Часлава, дырэктарка Місіі, звярнулася да прысутных са словам зрабіла кароткі экскурс у гісторыю арганізацыі і падзялілася планамі на будучыню.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя сабраліся на гарбату і печыва.