Урачыста мерапрыемства з гэтай нагоды адбылося на пляцоўцы перад Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтрам. Сабралася некалькі дзесяткаў дзяцей і іх бацькоў.
Перад сабранымі выступіла дырэктарка ўстановы, с. Часлава Навіцкая. Яна павіншавала ўсіх з новым пачаткам і заахвоціла будаваць выхаваўчы працэс на двух асновах — навуцы і Бібліі. “Я ўпэўнена што з Богам можна найбольш глыбока спазнаваць навакольны свет і нас саміх”, — падкрэсліла сястра.
Падчас сустрэчы педагогі і выхавацелі прэзентавалі заняткі якія будуць адбывацца ў Цэнтры на працягу года. У забаўляльнай форме дзеці маглі паспрабаваць кожную дысцыпліну і даведацца пра што яна.
Фоты: Юрый Сідун
Увесь альбом можна паглядзець тут