20 сакавіка адбылася сустрэча для дзяцей і іх бацькоў з пісьменніцай Аленай Міхаленка.
Алена Міхаленка – аўтар паэтычных і празаічных кніг, якія вельмі любяць дзеці. Цікава, што пісьменніца скончыла фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і займаецца выкладаннем фізікі ў школе.
На сустрэчы з юнымі чытачамі Алена Міхаленка выступіла як казачніца і прэзентавала свае новыя кнігі на беларускай мове «Добрыя казкі» і «Казачкі на Калядачкі». Удзельнікі пазнаёміліся са зместам кніг, пагутарылі з аўтарам, атрымалі аўтографы на памяць разам з незабыўнымі ўражаннямі.
Дзякуем шаноўнай спадарыне Алене Міхаленка за цікавую сустрэчу!
Фота ў альбоме