З 27 па 30 ліпеня ў Івянцы прайшла Х Парафіяда дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Гэтае свята веры, культуры і спорту стала асаблівым для супольнасці Місіі Добрага Самараніна, бо нашая моладзь упершыню прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве.
Дэбют аказаўся неверагодна паспяховым! Наша каманда з вялікім запалам змагалася ў розных катэгорыях, дэманструючы таленты як на стадыёне, так і на творчых пляцоўках. Вынікам гэтых шчырых старанняў сталі шматлікія высокія ўзнагароды.
Прадстаўнікі нашай Місіі заваявалі першыя месцы ў наступных намінацыях і дысцыплінах: міні-футбол, бег на 100 м, нстольны тэніс, малюнак, конкурс біблійных ведаў і конкурс свецкай песні.
Дзякуючы лідарству ў большасці катэгорый, у агульнакамандным заліку каманда Місіі заняла ганаровае першае месца!
Шчыра віншуем нашых таленавітых пераможцаў!