У рамах душпастырскіх спатканняў, маладзёны разам з кс. Андрэем Бураком завіталі ў Сацыяльны Цэнтр. Была малітва, экскурсія па ўстанове і сустрэча з сястрой Чаславай.
Групка распачала вечар супольнай Літургіяй. Пасля яе дырэктарка Місіі распавяла пра гісторыю Цэнтра і распавяла чым ён займаецца на сённяшні дзень. Моладзь распавяла, што “сястра паказала паказала і расказала пра кожны куточак цэнтра”. “Адразу бачна, што яна сапраўды гаспадар гэтага дома”, — дадалі госці.
Вечар скончыўся супольнай размова за гарбатай. Кожна мог задаваць пытанні, а сястра ахвотна дзялілася з прысутнымі сваімі марамі і планамі на будучыню.