Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў ЗША прафінансавала сучасную адукацыйную платформу для вывучэння замежных моваў.
У рамах праекта Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр атрымаў мультымедыйную дашку, аўдыя сістэму, 12 планшэтаў і іншае неабходнае абсталяванне. Менавіта на базе гэтага класа будуць працаваць групы па вывучэнні замежных моваў пры нашай установе. Дырэктарка ўстановы, сястра Часлава, падкрэсліла, што “гэта вельмі важная інвестыцыя”. “На 2019/20 акадэмічны год мы хочам загрузіць наш Цэнтр напоўніцу. Хочацца каб як мага болей моладзі прыходзіла да нас за ведамі і таксама мела магчымасць спатыкаць тут Бога – крыніцу ўсялякіх ведаў”, – падзялілася сястра.
Наша дашкольная група ўжо апрабавала новая абсталяванне.
Групы па вывучэнні ангельскай і польскай пачнуць працаваць ужо ў верасні. Расклад заняткаў будзе дададзены ў жніўні. Сачыце за навінамі.