“Мы хрысціяне розных канфесій і людзі, якія любяць спяваць”

“Мы хрысціяне розных канфесій і людзі, якія любяць спяваць”

На іншых мовах: ru pl
“Мы хрысціяне розных канфесій і людзі, якія любяць спяваць”

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры для ўдзельнікаў суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба выступіў хор “Пілігрымы” мінскага прыходу святой Вольгі.

Кіраўнік хору кандыдат мастацтвазнаўства Любоў Шпакоўская распавяла, што хор налічвае ўжо каля трыццаці ўдзельнікаў.

“У нас спяваюць аматары музыкі рознага ўзросту. Ад пяці год да сямідзесяці пяці. Сярод іх прадстаўнікі розных прафесій: архітэктары, урачы, настаўнікі, бухгалтары, нават ёсць рэаніматолаг. Мы хрысціяне розных канфесій і людзі, якія любяць спяваць”.

 

Хор пачаў сваю працу яшчэ ў 2012 годзе і спачатку ён быў выключна дзіцячым, а ў 2020 годзе да дзетак далучыліся бацькі.

“Бацькі прыходзілі на рэпетыцыі разам з дзеткамі і проста сумавалі, – распавяла Любоў Шпакоўская. – Я прапанавала далучацца і спяваць разам. А пазней дадаліся прыхаджане і людзі, якім проста падабаецца спяваць. Можна сказаць, што у такім складзе як сёння, хор сфарміраваўся ў верасні 2021 году”.

Сёння ў рэпертуары хору “Пілігрымы” старажытныя беларускія спевы з экспедыцыйных запісаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, творы на словы беларускіх класікаў (Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча) і творы сучасных аўтараў, паэтаў, музыкаў. Музыку для многіх спеваў піша канцэртмайстар хору Алена Тумаркіна.

Паглядзець усе фота можна ў альбоме.

Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X