Мы –​ рукапісцы!

Мы –​ рукапісцы!

На іншых мовах: pl
Мы –​ рукапісцы!

У межах праграмы​ “Скарынаўцы”​ ў біблятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыліся заняткі “Мы –​ рукапісцы!”.​​ Дзеткі пазнаёміліся з гісторыяй рукапіснай кнігі і асаблівасцямі яе​ мастацкага афармлення.​ Чым і на чым пісалі ў даўніну? Ці складаная праца рукапісца?​ На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя ўдзельнікі атрымалі адказы.​

За стагоддзі нашымі продкамі была створана надзвычай багатая і разнастайная рукапісная кніжная спадчына. У скрыпторыях рукапісы ствараліся з найдаўнейшых часоў​ –​ яшчэ з XI–XII стагоддзяў. Рукапісныя кнігі звяртаюць на сябе ўвагу дзякуючы ў тым ліку сваёй мастацкай аздобе. Мноства маляўнічых ініцыялаў сустракаецца ў рукапісных кнігах, і кожны з’яўляецца ўнікальным творам мастацтва.​ Буквіцу пісалі​ напачатку тэксту, рабілі яе вялікага памеру і багата расквечвалі разнастайным арнаментам.​ Удзельнікі заняткаў атрымалі магчымасць уключыцца ў творчы працэс і стварыць сваю ўнікальную першую літару. Дзеці самі малявалі буквіцу,​ стваралі пяро і такім чынам станавіліся актыўнымі прадаўжальнікамі рукапіснай традыцыі.

Фота захапляльнага​ творчага працэса глядзіце ў нашым фотаальбоме​ Заняткі​ “Мы –​ рукапісцы!”