Наш​ летнік​ стартаваў!

Наш​ летнік​ стартаваў!

На іншых мовах: en
Наш​ летнік​ стартаваў!

5 чэрвеня пачаўся летнік пад назвай ​”Пілігрым – чалавек творчы”.​ На працягу дзесяці дзён дзетак чакаюць інтэрактыўныя заняткі, цікавыя сустрэчы і вандроўкі.

Што такое пілігрымка – гэта асноўная тэма чэрвеньскага летніка. Кожны дзень крок за крокам дзеткі будуць шукаць адказ на гэтае пытанне і спазнаваць шляхі пілігрыма: пілігрым моліцца і падтрымлівае бліжняга, ахвяруе і радуецца, спявае і захапляецца прыгажосцю свету, дбае пра бадзёрасць і здароўе.

Першы дзень летніка пачаўся са святой Імшы. У гэты дзень адзначаўся ўспамін святога Баніфацыя, які абвяшчаў Божае слова і засноўваў дыяцэзіі. Цікава, што ва ўзросце 40 гадоў ён пачаў займацца навуковай дзейнасцю, складаючы першую пісьмовую ангельскую граматыку. Баніфацый быў кансэкраваны як біскуп-місіянер, а праз 10 гадоў стаў арцыбіскупам і папскім вікарыем у Германіі.

Ці можа кніга аб’ядноўваць? Вядома, калі яна цікавая, прыгожая, павучальная і ператвараецца ў кранкі-тэатр. У першы дзень летніка Вераніка Фаміна і Даша Бірук з тэатра “Каробка” прачыталі захапляльную тэатралізаваную гісторыю “Цудоўны сад”.

Летнік толькі пачаўся, а ўжо адбылося шмат цікавага! Чытайце пра ўсе туры летніка “Вакацыі з Богам”, бо кожны мае цікавую і ўнікальную праграму.

Да сустрэчы ў Місіі Добрага Самараніна!