Нашы дзеці наведалі тэатр лялек і Купалаўскі

Нашы дзеці наведалі тэатр лялек і Купалаўскі

На іншых мовах: ru
Нашы дзеці наведалі тэатр лялек і Купалаўскі

Выхаванцы паглядзелі спектакль у тэатры лялек і пазнаёміліся з закуліссем нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы.

Апошні тыдзень сакавіка ў цэнтры быў прысвечаны тэатру. Мы вырашылі паказаць нашым дзецям як выглядае тэатр з двух бакоў  — з боку гледача і з боку супрацоўнікаў тэатра. У дзяржаўн

ым тэатры лялек выхаванцы паглядзелі спектакль “Беласнежка”, а Купалаўскі наведалі з экскурсіяй. Падчас адукацыйнага візіту нашы дзеці змаглі пабачыць як рыхтуецца сцэна да бліжэйшага спектакля, наведалі касцюмерны пакой, пакой з рэквізітамі. Нашай групе нават дазволілі прымерыць сапраўдныя тэатральныя касцюмы. Завяршаючым пунктам экскурсіі стала наведванне віп — пакоя.