Дзеткі, якія прыходзяць у Місію, вельмі любяць слухаць казкі, а таксама разглядаць і чытаць кнігі. “Каляды з хроснай” беларускай казачніцы Алены Масла – пяшчотная гісторыя з вельмі прыгожымі зімовымі ілюстрацыямі.
Кніга была надрукавана амаль 20 гадоў таму, і застаецца актуальнай, цікавай і запатрабаванай. Гэта незвычайная гісторыя маленькай дзяўчынкі Вікі, якая прыязджае да сваёй хроснай адсвяткаваць Каляды і Новы год. Чараўніца хросная жыве на апошнім паверсе самага высокага дома. Кожны дзень з Вікай здараюцца цуды і прыгоды.
На занятках дзеткі сканцэнтраваліся на ўрыўку пра анёла, які прыляцеў у госці да хроснай і дзяўчынкі. Ці можна сфатаграфаваць анёла? У хроснай быў свой спосаб, а мы на занятках з дзеткамі вынайшлі свой і стварылі “фотаздымкі” анёлаў.
З радасцю і ўдзячнасцю ўзгадаем, што пісьменніца Алена Масла часта прыходзіла да нас у госці, і мы разам: