У суботу 30 ліпеня 2022 года ва Уселюбе пройдзе NOVAFEST 2022 – хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі.
Усё пачынаецца з Бога. Ён ёсць Той Усемагутны Бог, Які любіць людзей і Які стварыў іх, каб яны ведалі Яго. Ён змяняе сэрца. Ён прапануе нам стаць яго пасланцамі і несці іншым вестку пра тое, які Ён. Ён першым палюбіў нас. І дзякуючы менавіта Яго любові, мы хочам расказваць аб сваёй веры іншым.
Лейтматывам фестывалю гэтага года з’яўляецца тэкст з Евангелля паводле Лукі: “Вы ж сведкі гэтага” (Лк 24:48)
Падчас фестывалю вы пачуеце жывыя сведчанні канкрэтных людзей, якія перажылі асабліваю прысутнасць Езуса Хрыста ў сваім жыцці.
Над гэтымі пытаннямі запрашаем паразважаць разам на NOVAFEST 2022.
Праграма
10:00 Рэгістрацыя
11:00 Урачыстая Святая Імша
13:00 Канферэнцыя
14:00 Абед
15:00 Вяночак да Божай Міласэрнасці
15:30 Канферэнцыя
16:30 Сведчанні
18:30 Крыжовы шлях
20:00 Ружанец
20:30 Адарацыя
22:00 Благаслаўленне
Просім рэгістравацца анлайн альбо па нумарах тэлефона. Рэгістрацыя патрэбная, каб мы ведалі, на якую колькасць удзельнікаў трэба будзе гатаваць ежу.
Рэгістрацыя па тэлефонах:
+375 25 683 13 35, Юлія (viber, telegram)
+375 29 789 74 36, Ірына (viber, telegram)
Для каго фестываль?
На фестываль запрашаюцца ўсе жадаючыя, тыя хто прагне рэальных пераменаў у сэрцы і жыцці праз сустрэчу с асобай Езуса Хрыста і Яго Маці.
Ці будзе магчымасць падсілкавацца?
На фестывалі будзе арганізаваны ўсеагульны абед (гарнір, мясная страва, напой), кошт абеда 10 руб за чалавека. Абед можна замовіць пры рэгістрацыі па нумары тэлефона ці анлайн.
Дадаткова будуць працаваць 2 кавярні (Дом Пілігрыма і альтанка).
Дзе адбудзецца фестываль?
Адрас: касцёл Св. Казіміра, вул. Чырвонаармейская 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі р-н, Гродзенскай вобл.
Як да нас даехаць?
Арганізуецца цэнтралізаваны трансфер у два бакі па маршрутах: Мінск-Уселюб-Мінск, Гродна-Уселюб-Гродна. Калі вам патрэбны білет, пазначце, калі ласка, гэту інфармацыю ў адпаведным пытанні ў анлайн-форме рэгістрацыі ці патэлефанаваўшы па нумарах тэлефона для рэгістрацыі. Мы з вамі звяжаемся пазней.
Што браць з сабой?
Сябе. Таксама рэкамендуем браць з сабой карыматы ці іншыя рэчы, каб вам было зручней сядзець, бо галоўная сцэна фестывалю будзе знаходзіцца на вуліцы.