8 лістапада стала асаблівым днём для супольнасці Місіі Добрага Самараніна – адбылося ўрачыстае прыняцце кандыдатаў і ўдзельнікаў у Эўхарыстычны Рух Моладзі (ЭРМ).
У нашай Місіі рух існуе ўжо другі год і на сённяшні дзень дзейнічаюць дзве ўзроставыя групы ЭРМ.
Гэты святочны дзень распачаўся ад супольнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. Падчас малітвы дзеці і моладзь даручылі Богу свой далейшы шлях духоўнай фармацыі.
Для кожнай з груп гэтая нядзеля мела сваё асаблівае значэнне: старэйшая група пасля году фармацыі ўступіла ў рух у якасці паўнавартасных удзельнікаў; малодшая група зрабіла свой першы крок і распачала шлях знаёмства з рухам у якасці кандыдатаў.
Дзеці і моладзь Місіі шчыра і свядома прынялі 4 галоўныя прынцыпы ЭРМ, якія стануць іх жыццёвымі арыенцірамі:
- Любі Эўхарыстыю
- Чытай Біблію
- Любі бліжняга
- Будзь трынаццатым апосталам
Пасля вымаўлення сваіх абяцанняў і выражэння жадання крочыць разам з супольнасцю, кожны атрымаў адметныя знакі ўдзельнікаў ЭРМ — майкі і жоўтыя хусткі.
Мы шчыра віншуем удзельнікаў руху і жадаем Божага благаслаўлення на новым шляху!