У Місіі Добрага Самараніна адбылася плённая сустрэча ўдзельнікаў Суполкі “Самаранін”, створанай для падтрымкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і арганізатараў Сацыяльнага Валанцёрскага клуба.
Аб’яднаныя імкненнямі да дабрачыннай і міласэрнай дзейнасці, арганізатары вырашылі, што супраца будзе карыснай і дапаможа арганізоўваць больш маштабныя праекты: ад майстар-класаў да вандровак.
Для ўдзельнікаў была падрыхтавана Культурная праграма. У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра госці пабачылі лялечны спектакль студыі-тэатра “Мірская батлейка” ды пачаставаліся барочным тортам.
Як падсумавалі ўдзельнікі і арганізатары Сацыяльнага Валанцёрскага клуба: “Гэта быў плённы і пазітыўны дзень!”
Вы можаце далучыцца да нашай супольнасці. Сустрэчы адбываюцца ў панядзелак, аўторак, чацвер. Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр дапамагае вазочнікам з транспартам – мы можам забраць і адвезці вас дадому.
Больш інфармацыі пра расклад дня супольнасці “Самаранін” у нас на старонцы.
Запіс па тэлефонах:
+375 17 343-99-16 (супольнасць)
+375 17 343-99-17 (рэцэпцыя)
Усе фоты з мерапрыемства можна паглядзець тут