Па слядах Усяслава Чарадзея!

Па слядах Усяслава Чарадзея!

На іншых мовах: ru pl
Па слядах Усяслава Чарадзея!

Летнік Місіі накіраваўся ў месца з даўняй​ гісторыяй – сядзібу-музей “Стары Менск”.​ Музей знаходзіцца недалёка​ ад замчышча Х стагоддзя, дзе пачынаўся і першыя два стагоддзі знаходзіўся Менск. ​Замчышча памятае крокі самаго​ Усяслава Чарадзея! Навукоўцы перакананы, што​ Менску не менш за 1100 гадоў, і гэта адна з найстарэйшых сталіц Еўропы. Першыя два стагоддзі сваёй гісторыі горад месціўся тут, а пасля быў перанесены на Нямігу.​

У музейнай экспазіцыі юныя наведвальнікі пабачылі арыгінальныя прадметы, знойдзеныя падчас​ археалагічных раскопак, якія паказваюць культуру і побыт нашых продкаў тысячагадовай даўніны,​ у тым ліку старажытныя​ рэлігійныя прадметы.​ Большасць экспанатаў​ датуюцца Х-ХІ стагоддзямі – часам росквіту Менска на Менцы.

Дзетак чакала інтэрактыўная экскурсія-гульня​ “Дружына Усяслава Чарадзея”. Яны паўдзельнічалі ў рыцарскіх забавах,​ майстар-класе па беларускіх танцах,​ віктарыне і​ прысвячэнні ў дружыннікі Усяслава Чарадзея.​

100 фотаздымкаў з нашай гістарычнай вандроўкі глядзіце ў альбоме Сядзіба-музей “Стары Менск”.