15 сакавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася першая лекцыя з цыкла па гісторыі хрысціянства на беларускіх землях. У час лекцыі “Пачатак хрысціянства на беларускіх землях (IX–XIII стагоддзі)” былі разгледжаны станаўленне евангельскай пропаведзі, стварэнне хрысціянскіх архітэктурных, кніжных і мастацкіх помнікаў у ХІ–ХІІІ стст., нададзена ўвага вядомым асобам у гісторыі хрысціянства таго часу.
Сваім аўтарскім бачаннем гістарычных працэсаў падзяліўся навуковы супрацоўнік Павел Каралёў.
Цыкл лекцый будзе працягвацца. 22 сакавіка чакаецца наступная сустрэча, якая будзе прысвечана перыяду XIII–ХVI стст.
Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:
Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X