Другі тур летніка адбудзецца 4–15 ліпеня і пройдзе пад дэвізам “Здабываем скарб любові”.
Яшчэ можна далучыцца да летніка! Сардэчна запрашаем! Дзетак чакае творчы захапляльны адпачынак!
Ужо ў першы дзень дзеткі шмат паспелі: знаёміліся, стваралі візітоўкі, гулялі і спявалі. Святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Фотаздымкі першага дня летніка глядзіце ў альбоме.
Праграма змены будзе ўключаць:
- Урокі Божага слова “Вывучаем Біблію разам”.
- Заняткі на развіццё эмацыйнага інтэлекту.
- У гульнёвай форме дзеці будуць развіваць:
-уяўленні пра сябе, свае эмоцыі і пачуцці;
-уменні кіравання сваімі эмоцыямі;
-упэўненасць ў сабе;
-здольнась разумець іншых і ладзіць адносіны.
- Урокі самаспазнання праз мастацтва і творчасць, заснаваныя на сувязі музыкі, рухаў, працы з голасам.
- Экскурсію ў сядзібу-музей “Стары Менск”, чытанні ў бібліятэцы, кніжна-творчую сустрэчу з Таццянай Крыцкай.
- Вынікам дзейнасці дзяцей і педагогаў стане прэзентацыя супольнага творчага праекта.
Пра расклад усіх змен летніка чытайце тут.