Курс сустрэчаў будзе складацца з дзвюх частак: размова пра будаванне адносін з бліжнім, а пазней гэтая ж размова па-англійску. Гэта выдатная магчымасць атрымаць веды па псіхалогіі камунікацыі паміж людзьмі і пры гэтым палепшыць сваю размоўную англійскую мову. Вы толькі паглядзіце на тэмы!
— я будую адносіны з іншымі
— мае адносіны з іншымі
— я будую адносіны не толькі словам
— я не хачу быць эгаістам
— я разумею свае пачуцці і пачуцці іншых
— я хачу быць добрым таварышам/таварышкай
— я сталею праз таварыскасць
— я хачу быць сябрам/сяброўкай
— я сталею праз сяброўства
— я хачу любіць адказна
— я хачу абараняць сваё каханне
— мая закаханасць
— маё рандэву (спатканне)
— пацалунак, і што далей?
— як я стаўлюся да хлопцаў/дзяўчат?
— ці маё каханне сапраўднае?
— калі маё каханне знаходзіцца ў небяспецы?
— “доказ кахання” — каханне ці шантаж?
— гэта любоў ці эгаізм?
— калі я буду нарачоным/нарачонай?
Заняткі адбываюцца ў сераду.
Моладзь школьнага ўзросту (12-15 год):
16.00 — будаванне адносінаў з людзьмі
17.00 — размовы на гэтую тэму анлійску
Моладзь 16+
18.30-19.10 — сувязі паміж хлопцам і дзяўчынай
19.15-20.00 — размовы на гэтую ж тэму па-англійску
Запіс па тэлефонах:
+37517 343 99 17 (гар.)
+37544 770 09 01 (a1)
samaranin16@gmail.com