У Пальмовую нядзелю ў капліцы Місіі сабралася вялікая колькасць вернікаў, каб увайсці ў перажыванне Вялікага тыдня. Падчас Літургіі адбылося асвячэнне вербаў.
Вакол будынка Цэнтра адбылася працэсія з вербамі і спевамі “Гасанна”, што азначае “Прыйдзі, каб нас збавіць”. А дзеткі апрануліся ў габрэйскія строі, каб падкрэсліць гістарычны характар уезду Езуса ў Ерузалем.

Пальмовая нядзеля распачынае ў Касцёле Вялікі тыдзень. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах у нашым Цэнтры. З раскладам набажэнстваў на Вялікі тыдзень можна азнаёміцца
тут.