Пальмовая нядзеля ў Місіі

Пальмовая нядзеля ў Місіі

На іншых мовах: ru pl en
Пальмовая нядзеля ў Місіі

29 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, наведвальнікі Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра распачалі Вялікі тыдзень.

Вакол будынка Цэнтра адбылася традыцыйная працэсія з вербамі і спевамі “Гасанна”. Дзеткі апрануліся ў габрэйскія строі, каб падкрэсліць гістарычны характар уезду Езуса ў Ерузалем.

Жадаем усім нам як мага больш плённа перажыць гэты тыдзень і ўрачыстасць Уваскрасення Пана!