Лістапад у каталіцкай традыцыі – гэта месяц асаблівым чынам прызначаны малітвам за памерлых. Згодна з традыцыяй на працягу актавы, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі моляцца за памерлых.
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты час — асаблівая нагода каб іх ўспомніць, за іх памаліцца, наведаць могілкі, прыпомніць сабе, што і нам калісьці таксама трэба будзе вырушыць у дарогу вечнасці прайшоўшы праз браму смерці. Калі мы сваімі малітвамі дапамагаем памерлым, то можам быць упэўненымі, што не застанемся без іх дапамогі ў гэтай вандроўцы. Молячыся за памерлых, мы не толькі даручаем іх Богу, але і падмацоўваем сваю надзею на сустрэчу з імі ў небе. Годным успамінам пра памерлых з’яўляюцца запаленая на магіле свечка і прынесеныя кветкі, але перш за ўсё — малітва за супакой душы памерлых. Малітвы за памерлых могуць быць рознымі. Найбольш дасканалай малітвай з’яўляецца Святая Імша.
Нагадаем, расклад Святых Імшаў у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры:
Фотаздымкі ўрачыстага набажэнства глядзіце ў нашым альбоме: “Святая Імша. 1.11.2022” .