Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце

Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце

На іншых мовах: pl
Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце

Дарагія дзеткі! Шчыра Вас вітаю і дзякую за вашы сэрцы, адкрытыя на размову з Панам Богам!

Шмат гадоў таму, калі ў свеце панавалі непакой і войны, менавіта дзецям у Фаціме Маці Божая даручыла Місію распаўсюджвання малітвы на ружанцы ў інтэнцыі міру.

У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы” Папа Францішак перадаў дзеткам Беларусі ў падарунак ружанец, на якім заахвочвае нас маліцца аб міры ва ўсім свеце.

З гэтай нагоды папскі ружанец будзе вандраваць па вашых парафіях!
Вы – надзея нашай краіны і толькі дзякуючы вашай шчырай малітве на ружанцы мы зможам здабыць
супакой і згоду паміж людзьмі.

З вялікай любоўю і малітвай за кожнага з вас – с. Часлава, адказная за душпастырства дзетак Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

 

Трывае запіс на прыняцце ў сваю парафію папскага ружанца