3 студзеня ў Місіі Добрага Самараніна дзеткі, іх бацькі, выхавацелі і супрацоўнікі сабраліся на Святой Імшы, каб разам падзякаваць Богу за жыццё Тадэвуша Кандрусевіча, які ў гэты дзень адзначае свае народзіны. У віншаваннях прадстаўнікі Місіі адзначылі яго ахвярную шматгадовую працу, поўнае любові стаўленне да людзей, а таксама жыццёвую актыўнасць, якая шмат для каго з’яўляецца прыкладам.
Жадаем доўгіх гадоў жыцця, Божага дабраславення, сілаў і натхнення, каб і далей ахвярна служыць Богу і бліжнім!