У панядзелак, 3-га ліпеня, Сацыяльны Цэнтр адзначаў Сусветны Дзень Дзіцяці. Святкаванне было перанесена з 1-га ліпеня з той нагоды, што субота з’яўляецца выходным днем.
Супрацоўнікі Цэнтра падрыхтавалі вялікую праграму якая доўжылася цэлы дзень. Дзеці паглядзелі спектакль “Гісторыя пра букашак” які прадставіў інклюзіўны тэатр творчай студыі Ірыны Пушкаровай. Гэты тэатр займаецца сацыялізацыяй дзяцей з аўтызмам. Таксама нашы дзеці гуляліся з мыльнымі бурбалкамі і каталіся з надзіманай горкі якую адмыслова прывезлі на свята
Напрыканцы дня супрацоўнікі і выхаванцы смажылі каўбаскі. Усе мамы і таты, калі прыходзілі забіраць сваіх дзетак, далучаліся да святкавання. Пасля доўгага працоўнага каўбаскі былі для іх якраз да месца.