Першы дыяцэзіяльны кібертурнір міністрантаў (+ВІДЭА)

Першы дыяцэзіяльны кібертурнір міністрантаў (+ВІДЭА)

На іншых мовах: pl ru en
Першы дыяцэзіяльны кібертурнір міністрантаў (+ВІДЭА)

7 лютага ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыўся першы кібертурнір па футболе сярод міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сустрэча распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў мітрапаліт арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, на Імшы супольна маліліся таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, душпастыр міністрантаў у архідыяцэзіі ксёндз Аляксандр Шыманскі і капэлян Місіі Добрага Самараніна айцец Аляксандр Шамрыцкі МІС.

Пасля Эўхарыстыі ўдзельнікі турніру размеркаваліся па групах, у межах якіх адбываліся спаборніцтвы. Кожны меў магчымасць выбраць сваю любімую футбольную каманду, каб змагацца за перамогу ў FIFA на Playstation.

Пасля адборачнага туру, хлопцаў чакаў пачастунак.

У напруджаннай барацьбе змагаліся міністранты з парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Яна Евангеліста і з Місіі Добрага Самараніна. Паспрабавалі сябе ў кібертурніры прысутныя на мерапрыемстве іерархі.

Міністранты з нашай Місіі заваявалі залаты і два срэбных медаля.

Удзельнікі турніру былі вельмі задаволеныя з праведзенага разам часу, таму, мы спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы будуць адбывацца часцей.

Кібертурнір міністрантаў (ВІДЭА)