Першыя Рараты ў Місіі

Першыя Рараты ў Місіі

На іншых мовах: pl ru
Першыя Рараты ў Місіі

1 снежня ў капліцы нашай Місіі адбылася першая Раратняя св. Імша.​ ​

Дзеці, прысутныя на Эўхарыстыі, прывіталі сёння Езуса воклічам: “Прыйдзі, Езу, мы Цябе чакаем!”

Сардэчна запрашаем на Рараты ў нашым Цэнтры, якія будуць цэлебравацца кожны панядзелак і чацвер у 9:00.

Распачынаючы святую Імшу ў паўзмроку, з запаленымі свечкамі ў руках, мы просім, каб Марыя дапамагла нам жыць паводле свайго прыкладу і добра падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння.​