Пілігрымка дзяцей Місіі ў Івянец

Пілігрымка дзяцей Місіі ў Івянец

На іншых мовах: pl en ru
Пілігрымка дзяцей Місіі ў Івянец

12 чэрвеня дзеткі Місіі адведалі мястэчка Івянец з цікавай пазнавальнай праграмай.

Падчас падарожжа спадар Павел Каралёў распавядаў цікавосткі пра мясціны, якія праязджалі пілігрымы, таму дарога мінула вельмі хутка. У Івянцы гасцей сустрэлі айцы францішкане.
У касцёле св. Міхала Арханёла пілігрымы ўдзельнічалі ў св. Імшы, а пасля яе а. Павел Раманчук OFMConv распавёў гісторыю мясцовых мучанікаў, благаслаўлёных Ахілеса і Германа.

Пасля Эўхарыстыі дзеці наведалі экспазіцыі ў івянецкім музеі, дзе пазнаёміліся з гісторыяй мястэчка, а таксама наведалі майстэрні ткацтва і ганчарнага рамёства. Свой побыт у Івянцы вандроўнікі скончылі ля клаштара айцоў францішканаў, дзе яны змаглі пазнаёміцца з жывымі жывёламі, а таксама весела правесці час на пляцоўцы.