28 студзеня ў бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра пісьменніца-казачніца Алена Масла і Лагодны воўк сабралі сяброў на кніжную вечарыну. З якой нагоды? Кніга “Таямніца закінутай хаты”, у якой жыве і казка “Лагодны воўк” перавыдадзеная! З леса з пачастункамі прыехаў Воўк-філосаф, пра якога напісала казку казачніца Алена Масла, а “Беларусьфільм” зняў мультыплікацыйны фільм. На вечарыне пазнаёміліся з кнігай, пагулялі ў гульні з прызамі, паглядзелі мультфільм і пакаштавалі смакоццяў з “Казачнай кухні”.
Усе фоты з мерапрыемства ў альбоме тут