Пісьменніца-казачніца Алена Масла і Лагодны воўк запрашаюць сяброў на творчую сустрэчу!

Пісьменніца-казачніца Алена Масла і Лагодны воўк запрашаюць сяброў на творчую сустрэчу!

На іншых мовах: ru pl
Пісьменніца-казачніца Алена Масла і Лагодны воўк запрашаюць сяброў на творчую сустрэчу!

Мэтавая аўдыторыя: для дарослых чытачоў, якія вераць у казкі.

28 студзеня (пятніца)
18.00–19.30
Бібліятэка Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр (Серафімовіча, 19)

Бываюць на свеце цуды! У цёмным лесе, у пахілай хатцы пад кашлатай елкай, жыве Лагодны воўк. П’е зёлкавую гарбату, закусвае грыбамі, ягадамі і разважае пра жыццё. Воўк-філосаф, воўк-вегатарыянец, пра якога напісала казку казачніца Alena Masla, а “Беларусьфільм” зняў мультыплікацыйны фільм! Ад той пары жыццё Лагоднага ваўка дужа перамянілася: па-першае, ён знайшоў сяброў; па-другое, гастралюе па ўсім свеце – ездзіць на Міжнародныя кінафестывалі і бярэ там прызавыя месцы! Ёсць яшчэ навіна: кніга “Таямніца закінутай хаты” (2005), у якой жыве і казка “Лагодны воўк” перавыдадзеная!

На вечарыне пазнаёмімся з кнігай, пагуляем і пакаштуем смакоццяў з “Казачнай кухні”. Гэта шанец быць першымі дэгустатарамі экаежы ад Лагоднага ваўка!

Запіс па тэлефоне:
+375 17 343-99-17 (Рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com