Працэсія Божага Цела

Працэсія Божага Цела

На іншых мовах: en
Працэсія Божага Цела

8 чэрвеня ў Місіі Добрага Самараніна адзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Каля Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра прайшла традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.

Езус Хрыстус сам прызначыў дзень святкавання ўрачыстасці Божага Цела – чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Падчас Апошняй Вячэры Езус перад крыжовай мукай і смерцю ўстанавіў Эўхарыстыю як таямніцу сваёй няспыннай прысутнасці ў свеце пад выглядам Хлеба і Віна. Праслаўляючы Найсвяцейшы Сакрамэнт, вернікі вызнаюць у ім прысутнасць Бога. Таямніца Эўхарыстыі наймацней яднае людзей з Богам і паміж сабою.

Працэсія распачалася Святой Імшой, пасля чаго вернікі ўрачыста прайшлі чатыры малітоўныя прыпынкі. На кожным прыпынку гучалі ўрыўкі з Евангелля і прамаўляліся гаміліі.​ На працягу ўсяго маршрута вернікі спыняліся каля ўпрыгожаных напярэдадні алтароў, каб у сваіх малітвах услаўляць Бога. Урачыстае святкаванне Божага Цела яшчэ раз нагадвае праўду пра тое, што найпрыгажэйшае і найбольш годнае вызнанне Хрыста – гэта жывое сэрца чалавека, а самая прыгожая працэсія – гэта набліжэнне да Яго, гэта сустрэча са Збаўцам у святой Камуніі.

Усе фота з Працэсіі Божага Цела глядзіце ў фотаальбоме.