Прайшлі велікапосныя рэкалекцыі з арцыбіскупам Кандрусевічам

Прайшлі велікапосныя рэкалекцыі з арцыбіскупам Кандрусевічам

На іншых мовах: pl ru
Прайшлі велікапосныя рэкалекцыі з арцыбіскупам Кандрусевічам

18–20 сакавіка​ ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры​ праходзілі​ велікапосныя рэкалекцыі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

На працягу трох дзён​ падчас навукі святар разважаў пра веру і​ грэх, а таксама дзяліўся асабістым сведчаннем са свайго жыцця.​ ​ Адбыліся​ канферэнцыя на тэму «Адзінства, удзел і місія —​ шлях да сінадальнай вясны касцёла», а таксама цікавае і змястоўнае​ спатканне арцыбіскупа​ з усімі ўдзельнікамі рэкалекцый, якія задавалі​ шмат пытанняў.​

Адбываўся няспынны Ружанец у інтэнцыі міру.​ Ружанец мае надзвычайную моц, і сёння гэтая малітва асабліва важная і​ можа змяніць у лепшы бок гісторыю краін і лёс кожнага чалавека.

Арцыбіскуп Тадэвуш​ Кандрусевіч​ пажадаў парафіянам, каб пасля гэтых духоўных практыкаванняў яны адчулі сябе іншымі, перамененымі, напоўненымі любоўю і выказаў спадзяванні, што рэкалекцыі садзейнічалі таму, каб Езус знайшоў шлях да кожнага з іх удзельнікаў.

Дзякуем арцыбіскупу Тадэвушу за рэкалекцыі і служэнне.

Фота ў альбоме