Сустрэчу правяла Наталля Галко — педагог і аўтарка адукацыйных настольных гульняў на беларускай мове. Спадарыня Наталля падзялілася вопытам з нашымі настаўнікамі як пры дапамозе настольных гульняў вывучаць з дзецьмі беларускую мову, а самых маленькіх дзетак — навучыць чытаць.
Настольныя гульні педагогі Місіі будуць выкарыстоўваць на сваіх занятках. Таксама спадарыня Наталля ахвяравала для Місіі шэраг асобнікаў, якія можна набыць за ахвяраванне каб займацца з дзецьмі дома.