Працэсія Божага Цела ў Місіі

Працэсія Божага Цела ў Місіі

На іншых мовах: ru en pl
Працэсія Божага Цела ў Місіі
19 чэрвеня, ва Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, маленькія наведвальнікі Місіі і іх сем’і сабраліся разам, каб перажыць свята Эўхарыстыі.
З самай раніцы трывала падрыхтоўка да ўрачыстай працэсіі. Дзеці падчас катэхезы разважалі над таямніцай прысутнасці Езуса Хрыста ў Найсвяцейшай Гостыі, пасля чаго прыступілі да падрыхтоўкі элементаў дэкарацыі. Перад святой Імшой, капліца Місіі напоўнілася дзецьмі ў белым адзенні.
Эўхарыстыю цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На ўрачыстасць прыбылі таксама і госці: апостальскі адміністратар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і а. Ілля Саўчанка МІС.
Традыцыйна пасля святой Імшы адбылася ўрачыстая працэсія вакол Місіі. Характар працэсіі быў незвычайны. Асаблівы ўдзел у ёй прымалі наймалодшыя наведвальнікі Місіі. Яны не толькі неслі атрыбуты з эўхарыстычнай сімволікай, але і прымалі актыўны ўдзел падчас разважанняў Евангелля каля чатырох алтароў. Дзякуючы нашаму душпастыру, кс. Аляксандру Шамрыцкаму МІС, дзеці ўзгадалі хто такі вучань Хрыста і якое яго заданне ў свеце. Каля другога алтара, пасля пачутых словаў Евангелля пра тое, як Езус абмыў ногі сваім вучням, удзельнікі працэсіі убачылі на свае вочы якім чынам мы павінны паступаць адносна адзін аднаго. На чарговых стацыях дзеці мелі магчымасьць адчуць сябе як вучні на Апошняй Вячэры, каштуючы вінаград, з якога робіцца віно, сапраўдныя ляпёшкі, якімі Святар падзяліўся так, як Езус.
Дзякуючы такому перажыванню ўрачыстасці, напэўна, кожны прысутны лепш зразумеў сэнс свята і паглыбіў свае адносіны з Езусам Эўхарыстычным.