“Птушка ўва мне ляціць…”

“Птушка ўва мне ляціць…”

На іншых мовах: ru pl
“Птушка ўва мне ляціць…”

У бібліятэцы Місіі дзеткі ўтульна ўладкаваліся, каб пачытаць і абмеркаваць кнігу “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” шведскай пісьменніцы і мастачкі​ Сары Лундберг.​

Выданне ў 2018 годзе было прызнана найлепшай кнігай года ў Швецыі, а ў​ 2019 годзе яна была выдадзена на беларускай мове.​ Гэта​ гісторыя пра дзяўчынку, якая нягледзячы на складанасці, не губляла​ любоў да жыцця, здольнасць​ бачыць прыгожае і​ мару стаць мастачкай. Кніга была натхнёная жыццём і дзённікамі шведскай мастачкі Бэрты Хансан.

 

Дзеткі разважалі над сур’ёзнымі пытаннямі:

  • Што рабіць, калі не жадаеш жыць так, як чакаюць ад цябе іншыя?
  •  Што рабіць, калі дарослыя не разумеюць цябе?
  • Што рабіць, калі атрымаць мастацкую адукацыю надзвычай складана, асабліва дзяўчынцы з простай сялянскай сям’і, а ты больш за ўсё на свеце любіш маляваць і марыш стаць мастачкай?

Гераіня кнігі адважна і ўпэўнена рэалізоўвае сваю мару!

Кнігу цікава не толькі чытаць і слухаць, а таксама разглядаць. У ёй больш за сто ілюстрацый!

Юным чытачам было прапанавана паўдзельнічаць у творчым заданні па кнізе. Дзеткі засяродзіліся на фрагменце, дзе школьны настаўнік вучыць маляваць моркву. Ён робіць
на аркушы контурныя рыскі і раіць не залазіць за іх. Морквы ў вычняў атрымліваюцца роўненькія і аднолькавыя. Бэрта ўяўляла моркву на агародзе і была ўпэўнена, што яна зусім іншая. Але настаўнік не дазваляў праяўляць ініцыятыву і фантазію.

 

Удзельнікі бібліятэчнай сустрэчы імправізавалі і стваралі свае ўнікальныя морквы без шаблонаў. Якія морквы атрымаліся, запрашаем паглядзець у фотаальбоме.

Кнігу​ “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”, а таксама яшчэ каля 50 кніг вядомых шведскіх аўтараў на беларускай і​ шведскай мовах,​ можна пачытаць​ у бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.

У летнік​у Місіі дзеткі мелі магчымасць паглядзець спектакль​ ​ паводле кнігі “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” ў выкананні тэатра лялек,​ света і ценю “Дом Сонца”.