Пяты дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Пяты дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Пяты дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Шукаючы настаўнікаў духоўнага жыцця, мы нездарма звяртаемся да святых. Думкі святой Уршулі дапамогуць чытачам, якія прагнуць шляху да святасці і гатовыя працаваць дзеля ўнутранага развіцця.

ДУМКА святой Уршулі:

Супакой – гэта Твой найвялікшы дар, Пане. Хто мае супакой у сабе, супакой з Богам, той мае падмурак шчасця і падмурак святасці.

ЗАДАННЕ:

Паспрабаваць аддацца Богу з поўным даверам, пакорна прымаць клопаты і хваляванні. Спрабуем адчуць Божую прысутнасць, бо спакой – гэта Бог у душы, які супакойвае і ўздымае ў вышыню.

НАВЭННА да святой Уршулі Ледухоўскай:

О Езу, Твайму Сэрцу даручаю…(назваць інтэнцыю)

Узглянь і ўчыні тое, што падкажа Табе Тваё Сэрца. Дазволь Твайму Сэрцу дзейнічаць. О Езу, я разлічваю на Цябе, давяраю Табе, цалкам Табе аддаюся. У Табе я ўпэўнены. О Сэрца, поўнае любові, давяраю Табе без рэшты, бо сам з сябе я схільны да ўсялякага зла, але ва ўсім спадзяюся на Тваю дабрыню. Амэн.

Дзеля заслугаў нашага Пана Езуса Хрыста прымі, о Божа, малітвы, якія ўзносяцца да Цябе праз заступніцтва святой Уршулі Ледухоўскай, вернай паслядоўніцы дабрадзенасцяў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына, і ўдзялі нам ласкі, якой з даверам просім. Амэн.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуся над намі!

Святая Уршуля, маліся за нас!