30 лістапада, у свята Святога Андрэя Апостала, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю Раратняй святой Імшы ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.
Распачаўся Адвэнт, таму традыцыйна ў нас адбываюцца Рараты – адмысловыя святыя Імшы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Распачынаючы святую Імшу ў паўзмроку, з запаленымі свечкамі ў руках, мы просім, каб Марыя дапамагла нам жыць паводле свайго прыкладу і добра падрыхтавацца да святаў Божага Нараджэння.
У нашай капліцы створаны адвэнтавыя дэкарацыі, якія маюць адмысловую сімволіку. Чатыры свечкі – чатыры тыдні чакання Божага Нараджэння. Чаканне – у гэтым слове змяшчаецца самы глыбокі сэнс Адвэнту. Спачатку запальваецца толькі адна з чатырох свечак у калядным вянку. Але з кожным тыднем святла становіцца болей. Вялікая белая раратняя свечка з’яўляецца сімвалам Марыі як ранішняй зоркі збаўлення. Пустыя яселькі падрыхтаваны да нараджэння маленькага Езуса.
У перыяд Адвэнту варта пастарацца браць удзел у Раратніх Імшах. Гэта дапаможа напоўніць перыяд Адвэнту духам чування і малітвы, каб праз заступніцтва Панны Марыі годна падрыхтавацца да сустрэчы Збаўцы ў святкаванні Божага Нараджэння.
У нашай Місіі Раратнія Імшы на працягу Адвэнту адбываюцца два разы на тыдзень:
Фота святой Імшы глядзіце ў альбоме “Рараты 30.11.2022“.