РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ І АБ’ЯВЫ МІСІІ НА 6 І 7 СТУДЗЕНЯ

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ І АБ’ЯВЫ МІСІІ НА 6 І 7 СТУДЗЕНЯ

На іншых мовах: pl en
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ І АБ’ЯВЫ МІСІІ НА 6 І 7 СТУДЗЕНЯ

6 студзеня (субота) – УРАЧЫСТАЦЬ АБ’ЯЎЛЕННЯ ПАНА;

7 студзеня (нядзеля) – СВЯТА ХРОСТУ ПАНА.

Урачыстасць Аб’яўлення Пана з’яўляецца «абавязковай», г.зн. вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Падчас Святой Літургіі традыцыйна будуць благаслаўляцца крэйда, кадзіла і вада. Крэйдай пазначым дзверы нашых дамоў, а вадой акрапім іх на знак таго, што мы прынялі ў сваё жыллё ўцелаўлёнае Божае Слова.

Паколькі наш Цэнтр не працуе ў суботу, у гэты дзень у нас не будзе Святой Імшы. У сувязі з гэтым заахвочваем вас ва Урачыстасць Аб’яўлення Пана пайсці на Літургію ў іншыя касцёлы.

У нядзелю, у Свята Хросту Пана, адбудзецца благаслаўленне вады, якой мы будзем акропленыя на пачатку Святой Імшы і якую таксама зможам узяць з сабою, каб рабіць ёю знак крыжа перад тым, як выйсці з дому, або каб акрапіць ёю нашыя памяшканні.