31 жніўня, пасля летняга адпачынку, наведвальнікі Місіі сустрэліся, каб з Богам распачаць новы навучальны год.
Падчас св. Імшы а 12 гадзіне, адбылося асвячэнне школьных прыладаў і благаслаўленне дзяцей, моладзі, выхавацеляў, катэхетаў і бацькоў.
Пасля Эўхарыстыі адбылася забаўляльная праграма на панадворку нашага Цэнтра.
Жадаем плённага навучальнага году і заўсёды чакаем Вас у Місіі!
З раскладам заняткаў на новы навучальны год можна азнаёміцца тут.