Падчас змены ўдзельнікі гэтай летняй праграмы ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры падцягваюць англійскую мову.
Спадарыня Вераніка, аніматарка летніка, распавяла самараніну: “Цяпер у нас тэма — сярэднявечча, князі і даўнія часы ВКЛ. У панядзелак у нас быў квэст па Вітаўту — ён даслаў дзецям ліст. У лісце было растлумачана, што вялікі князь вельмі любіў прыдумляць розныя загадкі гасцям свайго замку. Вось і нашым дзеткам ён прапанаваў прайсці заданні і праверыць хто з іх самы кемлівы, разумны і ўважлівы, а таксама ці могуць яны стаць адной дружнай камандай”.
Выхавацелька таксама падзялілася, што было шмат заданняў і крыжаванкаў за якія дзеці атрымлівалі прызы.
Летнік у Місіі будзе трываць да 25-га чэрвеня. Трэцяя змена адпачынку пачнецца 19-га ліпеня.
Усе фота можна паглядзець тут