Святлана Астасевіч: “Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце”

Святлана Астасевіч: “Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце”

Святлана Астасевіч: “Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце”

Амаль месяц таму мы скончылі навучальны год і распачалі канікулы. Крыху азіраючыся назад, мы задалі некалькі пытанняў намесніцы дырэктара па выхаваўчай дзейнасці Сацыяльнага Цэнтра Святлане Астасевіч.

Што перажываюць выхавацелі напрыканцы навучальнага года?

Радасць за дасягнутыя вынікі, за дзетак якія паказваюць вынікі. Гэта самая вялікая наша радасць.

За год у Цэнтр прыходзіць усе больш і больш дзяцей. На выпускным прысутнічала амаль 70 выхаванцаў. Як атрымоўваецца ў такіх умовах захоўваць хатнія адносіны з дзеткамі?

У нас гэта атрымоўваецца, так. Проста дзеці растуць у сем’ях і прыходзячы ў наш Цэнтр яны таксама разумеюць, што гэта наша, сямейная справа. У гэтым і ўвесь сакрэт.

Што лічыце найбольшым дасягненнем у выхаванні дзяцей у гэтым годзе?

Вельмі бачна, што старэйшыя дзеці клапоцяцца пра малодшых. Дзякуючы гэтаму меншыя вучацца маліцца, прызвычайваюцца жыць у нейкім парадку, свабодна сябе адчуваюць у распарадку дня. Гэты клопат пра малодшых і пераказ ведаў і вопыту для мяне найбольшае дасягненне.

У чым асаблівасць перадачы дзецям хрысціянскіх каштоўнасцяў? Што значыць выхоўваць дзяцей дашкольнага ўзросту ў хрысціянскім духу?

Перш за ўсё гэта пазнанне Бога як крыніцы з якой мы чэрпаем усе нашыя добрыя якасці. Бог нам дае Любоў і мы вучым дзетак адносіць гэта да іншых дзетак. Мы вучым дзетак, што калі Бог клапоціцца пра нас, то і мы павінна клапаціцца пра бліжніх. Калі Бог нам дапамагае, то і мы павінны дапамагаць другім людзям. Мы вучым дзетак быць крыніцамі любові і дабрыні ў гэтым свеце.

Якую ролю займае беларушчына ў выхаванні дзяцей у Сацыяльным Цэнтры?

Бог і іх краіна стаяць на першым месцы. Клопат і развіццё якое мы ўкладваем у нашых дзетак – мы спадзяемся будзе служыць усяму нашаму грамадству ў будучыні.

А як справы з беларускай мовай? Вядома, у Цэнтр прыходзіць шмат дзетак з беларускамоўных і рускамоўных сем’яў. Як вы працуеце ў гэтым накірунку?

Мы стараемся несці беларускамоўнасць. Калі дзеткі з рускамоўных сем’яў не разумеюць нейкае слова па-беларуску – мы, натуральна, тлумачым і вучым. Але ж дзеткі таксама вучацца і адно ад другога.
Вядома, дзеці з рускамоўных сем’яў не змогуць авалодаць беларускай мовай у поўні, бо ўсё ж такі крыніцай тут з’яўляецца сям’я. Але мы спадзяёмся, што наша зерне беларускамоўнасці, якое мы стараемся сеяць, дасць плён у будучыні, у свой час.

Калі вас пытаюць: “Чым Сацыяльны Цэнтр лепшы за іншыя адукацыйныя цэнтры?”, – што вы адказваеце? Чаму варта прыходзіць сюды?

Таму што тут можна знайсці самую важную крыніцу – Езуса Хрыста. Гэта наша мэта і гэта самае галоўнае што можна даць дзецям.